У межах патрыятычнага выхавання навучэнцы сярэдняй школы №5 г. Салігорска імя Героя Савецкага Саюза В. І. Казлова наведалі адзін з гістарычных цэнтраў Беларусі - г. Брэст
У межах патрыятычнага выхавання навучэнцы сярэдняй школы №5 г. Салігорска імя Героя Савецкага Саюза В. І. Казлова наведалі адзін з гістарычных цэнтраў Беларусі - г. Брэст. Халадзілі душу ўдары метранома, якія адлічвалі пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Брэсцкая крэпасць-герой стала першым падмуркам гераізму беларускага народа. Дзеці аддалі хвіліну павагі абаронцам крэпасці.
Цікавым момантам паездкі было знаемства са старажытным Брэстам эпохі Сярэднявечча - археалагічны музей "Бярэсце". Завяршальным крокам паездкі стала Белавежская пушча.