IНСТРУКЦЫЯ
аб парадку правядзення атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя педагагiчных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу)
в ред. постановлений Минобразования от 26.03.2014 N 20, от 26.11.2014 N 163, от 20.11.2015 N 131, от 11.05.2017 N 46, от 08.05.2018 N 37
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
- Атэстацыя педагагiчных работнiкаў - гэта вывучэнне i ацэнка iх прафесiйнага ўзроўню, дзелавых i асабiстых якасцей, вынiкаў педагагiчнай дзейнасцi па фармiраванню ведаў, уменняў, навыкаў, iнтэлектуальнага, маральнага, творчага i фiзiчнага развiцця навучэнцаў пры рэалiзацыi зместу адукацыйных праграм дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, спецыяльнай, дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi, праграм выхавання, ажыццяўленнi навукова-метадычнага забеспячэння.
(в ред. постановления Минобразования от 26.03.2014 N 20)
Асноўнымi прынцыпамi атэстацыi педагагiчных работнiкаў з'яўляюцца калегiяльнасць, сiстэмнасць, цэласнасць экспертных ацэнак.
- Па iнiцыятыве педагагiчнага работнiка праводзiцца атэстацыя на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi.
Па iнiцыятыве кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi (са згоды педагагiчнага савета ўстановы адукацыi (савета ўстановы адукацыi), IП можа праводзiцца атэстацыя на пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi ў дачыненнi да педагагiчнага работнiка, якi знiзiў узровень сваёй працы i дзейнасць якога не адпавядае ўстаноўленым патрабаванням, або педагагiчнага работнiка, якi мае перапынак у працы на педагагiчных пасадах больш як два гады
- У склад атэстацыйнай камiсii не ўключаюцца педагагiчныя работнiкi, якiя плануюць праходзiць атэстацыю у перыяд яе паўнамоцтваў.
- Для правядзення атэстацыi ствараецца атэстацыйная камiсiя ў парадку, якi ўстаноўлены дадзенай Iнструкцыяй.
- Тэрмiн паўнамоцтваў атэстацыйнай камiсii - адзiн год з даты прыняцця загаду аб вызначэннi яе складу.
Атэстацыйная камiсiя арганiзацыi сiстэмы адукацыi ствараецца для атэстацыi педагагiчных работнiкаў гэтых арганiзацый, за выключэннем атэстацыi педагагiчных работнiкаў на прысваенне i пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст", у складзе не менш як пяць чалавек i выбiраецца на сходзе калектыву педагагiчных работнiкаў шляхам тайнага галасавання (далей - галасаванне). На сходзе павiнна прысутнiчаць больш за палову педагагiчных работнiкаў арганiзацыi. У камiсiю могуць быць выбраны педагагiчныя работнiкi, якiя маюць першую, вышэйшую квалiфiкацыйную катэгорыю або квалiфiкацыйную катэгорыю "настаўнiк-метадыст". Абранымi ў атэстацыйную камiсiю лiчацца педагагiчныя работнiкi, за якiх прагаласавала больш як 50 працэнтаў ад колькасцi ўдзельнiкаў сходу.
Перад правядзеннем выбараў педагагiчных работнiкаў у склад камiсii з членаў калектыву педагагiчных работнiкаў арганiзацыi сiстэмы адукацыi выбiраецца падлiковая камiсiя ў колькасцi не менш чым тры чалавекi (у складзе старшынi i членаў камiсii), якая ажыццяўляе тайнае галасаванне, падлiк галасоў i афармленне пратакола падлiковай камiсii з рашэннем па вынiках выбрання атэстацыйнай камiсii.
У склад атэстацыйнай камiсii арганiзацыi сiстэмы адукацыi ўваходзiць кiраўнiк гэтай арганiзацыi або па яго рашэнню iншая ўпаўнаважаная iм асоба, а таксама прадстаўнiк прафсаюзнага камiтэта (пры яго наяўнасцi), упаўнаважаны адпаведным прафсаюзным камiтэтам.
Склад атэстацыйнай камiсii арганiзацыi сiстэмы адукацыi вызначаецца загадам яе кiраўнiка i да 1 кастрычнiка бягучага навучальнага года даводзiцца да ведама педагагiчных работнiкаў.
У рабоце атэстацыйнай камiсii могуць прымаць удзел па аднаму ўпаўнаважанаму прадстаўнiку аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа i вышэйстаячага прафсаюзнага органа.
(часть пятая п. 14 в ред. постановления Минобразования от 08.05.2018 N 37)
Атэстацыйная камiсiя выбiрае старшыню, намеснiка старшынi, сакратара з лiку членаў камiсii.
У склад атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа ўключаюцца педагагiчныя работнiкi арганiзацый сiстэмы адукацыi, якiя маюць першую, вышэйшую квалiфiкацыйную катэгорыю або квалiфiкацыйную катэгорыю "настаўнiк-метадыст", упаўнаважаныя прадстаўнiкi аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, а таксама адпаведнага камiтэта прафсаюза (пры яго наяўнасцi).
Склад атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа вызначаецца загадам кiраўнiка адпаведнага аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа i не пазней за 1 кастрычнiка бягучага навучальнага года даводзiцца да ведама зацiкаўленых.
- Пералiк арганiзацый сiстэмы адукацыi, работнiкi якiх атэстуюцца камiсiяй аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа (далей - пералiк устаноў), складаецца штогод да 1 кастрычнiка па прапанове кiраўнiкоў падведамных устаноў адукацыi, прыватных устаноў адукацыi, iншых арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць.
- Педагагiчны работнiк, якi выказаў жаданне прайсцi атэстацыю на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi, падае пiсьмовую заяву ў атэстацыйную камiсiю, якая прымае рашэнне аб допуску яго да атэстацыi (адмове ў допуску).
(в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 N 46)
Рашэнне аб допуску цi адмове да допуску педагагiчнага работнiка да атэстацыi прымаецца на чарговым пасяджэннi атэстацыйнай камiсii. Дадзенае рашэнне з'яўляецца падставай да выдання загада аб правядзеннi атэстацыi, змест якога ўказаны ў пункце 22 дадзенай Iнструкцыi.
(часть вторая п. 17 введена постановлением Минобразования от 26.03.2014 N 20)
- Абавязковымi ўмовамi допуску педагагiчнага работнiка да атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi з'яўляюцца:
адпаведнасць атрыманай адукацыi квалiфiкацыйным патрабаванням;
наяўнасць стажу працы (акрамя выпадкаў, якiя прадугледжаны часткамi трэцяй - пятай i сёмай пункта 19, пунктамi 20 i 20-1 дадзенай Iнструкцыi) у адпаведнасцi з часткамi першай, другой i шостай пункта 19 дадзенай Iнструкцыi;
(в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 N 46)
засваенне зместу адукацыйнай праграмы павышэння квалiфiкацыi кiраўнiцкiх работнiкаў i спецыялiстаў, акрамя выпадкаў, якiя прадугледжаны часткамi трэцяй - шостай пункта 19 дадзенай Iнструкцыi, у тэрмiны, прадугледжаныя заканадаўствам.
(в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 N 46)
Абавязковымi ўмовамi допуску для педагагiчных работнiкаў, якiя прэтэндуюць на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст", акрамя пералiчаных у абзацах другiм - чацвёртым часткi першай дадзенага пункта, з'яўляецца наяўнасць аўтарскай методыкi выкладання вучэбнага прадмета або ўласнага вопыту, якi абагульнены i выкарыстоўваецца iншымi настаўнiкамi ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi, публiкацый у навукова-метадычных i iншых выданнях аб вопыце прымянення сучасных адукацыйных, выхаваўчых i iнфармацыйных тэхналогiй, выкарыстання эфектыўных педагагiчных формаў, метадаў i сродкаў навучання.
- Прэтэндаваць на прысваенне другой i першай квалiфiкацыйных катэгорый могуць педагагiчныя работнiкi (акрамя майстроў вытворчага навучання ўстаноў адукацыi), якiя маюць стаж працы на пасадзе, па якой атэстуюцца (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - стаж працы), два гады, вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi i квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" - тры гады з дня прысваення папярэдняй квалiфiкацыйнай катэгорыi. У гэты стаж улiчваецца час працы на пасадах, якiя былi перайменаваны ва ўстаноўленым парадку.
(в ред. постановлений Минобразования от 26.03.2014 N 20, от 26.11.2014 N 163)
Асобы, якiя атрымалi дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыi з адзнакай, дыплом аб вышэйшай адукацыi з адзнакай, дыплом магiстра цi дыплом даследчыка, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыi без улiку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю.
(часть третья п. 19 в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 N 46)
- Пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi маюць права прэтэндаваць незалежна ад стажу працы ў якасцi педагагiчных работнiкаў, якi вызначаны часткай першай пункта 19 дадзенай Iнструкцыi, на прысваенне той жа квалiфiкацыйнай катэгорыi, якая iм была прысвоена раней, наступныя педагагiчныя работнiкi:
20-1. У выключным выпадку педагагiчны работнiк па хадайнiцтве кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi цi IП або атэстацыйнай камiсii без улiку прысвоенай раней квалiфiкацыйнай катэгорыi i (або) стажу працы на пасадзе, па якой ён праходзiць атэстацыю, можа быць дапушчаны да атэстацыi на прысваенне першай, вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi са згоды кiраўнiка структурнага падраздзялення абласнога (Мiнскага гарадскога) выканаўчага камiтэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыi.
(п. 20-1 введен постановлением Минобразования от 26.11.2014 N 163; в ред. постановлений Минобразования от 11.05.2017 N 46, от 08.05.2018 N 37)
- Падставай для правядзення атэстацыi з'яўляецца загад кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi (аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа) (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - кiраўнiк), якiм вызначаюцца:
тэрмiны правядзення атэстацыi;
спiс педагагiчных работнiкаў, якiя дапушчаны да атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi, а таксама праходзяць атэстацыю на пацвяржэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - атэстуемыя);
(в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 N 46)
графiк атэстацыi (узгадняецца з адпаведным прафсаюзным камiтэтам), якi прадугледжвае дату атэстацыi (этапаў атэстацыi) кожнага атэстуемага з улiкам тэрмiнаў правядзення квалiфiкацыйнага экзамену, парадак правядзення якога ўстаноўлены главой 3 дадзенай Iнструкцыi.
Загад аб правядзеннi атэстацыi даводзiцца да ведама атэстуемых на працягу трох працоўных дзён з дня яго выдання.
Тэрмiн правядзення атэстацыi педагагiчнага работнiка на прысваенне другой i першай квалiфiкацыйных катэгорый, пацвярджэння другой i першай квалiфiкацыйных катэгорый не павiнен перавышаць трох месяцаў з даты азнаямлення атэстуемага з загадам аб правядзеннi атэстацыi.
(часть третья п. 22 в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 N 46)
Тэрмiн правядзення атэстацыi педагагiчнага работнiка на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi i квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст", пацвярджэння вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi i квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" не павiнен перавышаць чатырох месяцаў з даты выдачы педагагiчнаму работнiку выпiскi з пратакола пасяджэння квалiфiкацыйнай камiсii (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - выпiска з пратакола) аб здачы квалiфiкацыйнага экзамену гэтым педагагiчным работнiкам.
- Арганiзацыйная работа па падрыхтоўцы да атэстацыi ажыццяўляецца асобай, упаўнаважанай кiраўнiком арганiзацыi сiстэмы адукацыi, з удзелам членаў атэстацыйнай камiсii i ўключае наступныя этапы:
вывучэнне педагагiчнай дзейнасцi атэстуемага;
(в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 N 46)
падрыхтоўку аналiтычнай iнфармацыi, якая змяшчае вынiкi вывучэння педагагiчнай дзейнасцi атэстуемага, а таксама падрабязныя звесткi аб праходжаннi папярэдняй атэстацыi i прынятым рашэннi;
(в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 N 46)
састаўленне характарыстыкi педагагiчнага работнiка (далей - характарыстыка), якая змяшчае ацэнку яго прафесiйных, дзелавых i асабiстых якасцей.
Характарыстыка ўзгадняецца з адпаведным прафсаюзным камiтэтам (пры яго наяўнасцi). Аналiтычная iнфармацыя i характарыстыка (далей - атэстацыйныя матэрыялы) падпiсваюцца кiраўнiком арганiзацыi сiстэмы адукацыi, IП.
Атэстуемы павiнен быць азнаёмлены з характарыстыкай не пазней чым за тыдзень, а ў выпадку праходжання атэстацыi ў атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа - не пазней чым за два тыднi да пачатку атэстацыйнай гутаркi.
(в ред. постановления Минобразования от 26.03.2014 N 20)
Атэстацыйныя матэрыялы педагагiчнага работнiка, якi праходзiць атэстацыю ў атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, накiроўваюцца ў камiсiю не пазней чым за 10 дзён да пачатку атэстацыi.
Тэрмiн падрыхтоўкi атэстацыйных матэрыялаў не павiнен перавышаць двух месяцаў з даты:
азнаямлення педагагiчнага работнiка з загадам аб правядзеннi атэстацыi - у дачыненнi да педагагiчнага работнiка, якi праходзiць атэстацыю на прысваенне (пацвярджэнне) другой або першай квалiфiкацыйнай катэгорыi;
(в ред. постановлений Минобразования от 26.03.2014 N 20, от 11.05.2017 N 46)
выдачы педагагiчнаму работнiку выпiскi з пратакола аб здачы квалiфiкацыйнага экзамену - у дачыненнi да педагагiчнага работнiка, якi праходзiць атэстацыю на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi (квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст") або пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi (квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст").
(в ред. постановления Минобразования от 26.03.2014 N 20)
Часть исключена. - Постановление Минобразования от 11.05.2017 N 46.
- Атэстацыя праводзiцца ў форме:
атэстацыйнай гутаркi - пры прысваеннi (пацвярджэннi) другой i першай квалiфiкацыйных катэгорый;
квалiфiкацыйнага экзамену i атэстацыйнай гутаркi - пры прысваеннi (пацвярджэннi) вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст".
(п. 24 в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 N 46)
- Квалiфiкацыйны экзамен папярэднiчае атэстацыйнай гутарцы.
- Вынiкi квалiфiкацыйнага экзамену ацэньваюцца адзнакамi "здаў" або "не здаў".
- У выпадку, калi атэстуемы па вынiках квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi (квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст") атрымаў адзнаку "здаў", але атэстацыйная камiсiя не прыняла рашэнне аб прысваеннi яму квалiфiкацыйнай катэгорыi, ён мае права прайсцi атэстацыю ў форме атэстацыйнай гутаркi на працягу трох гадоў з даты здачы квалiфiкацыйнага экзамену.
У выпадку, калi атэстуемы па вынiках квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi (квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст") атрымаў адзнаку "не здаў", далейшая яго атэстацыя не праводзiцца.
У выпадку, калi атэстуемы па вынiках квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi атэстацыi на пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi (квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст") атрымаў адзнаку "здаў", але атэстацыйная камiсiя не пацвердзiла яму квалiфiкацыйную катэгорыю, або атэстуемы па вынiках квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi такой атэстацыi атрымаў адзнаку "не здаў", квалiфiкацыйная катэгорыя яму знiжаецца.
- Ад здачы квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне i пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi вызваляюцца:
(в ред. постановления Минобразования от 26.03.2014 N 20)
- Атэстацыйная гутарка праводзiцца ў адпаведнасцi з графiкам атэстацыi на пасяджэннi атэстацыйнай камiсii. Атэстацыйная камiсiя разглядае атэстацыйныя матэрыялы, прадстаўленыя на педагагiчных работнiкаў, якiя праходзяць атэстацыю.
Па вынiках разгляду атэстацыйных матэрыялаў па кожнаму атэстуемаму атэстацыйная камiсiя прымае шляхам адкрытага (тайнага) галасавання рашэнне, прадугледжанае падпунктамi 46.1 - 46.4 пункта 46 дадзенай Iнструкцыi.
Пасяджэнне атэстацыйнай камiсii афармляецца пратаколам, у якiм падрабязна фiксуецца змест атэстацыйнай гутаркi (у тым лiку рэкамендацыi, якiя даюцца атэстуемаму).
Пратакол падпiсваецца старшынёй i ўсiмi членамi атэстацыйнай камiсii, якiя прымалi ўдзел у галасаваннi.
ГЛАВА 3
ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КВАЛIФIКАЦЫЙНАГА ЭКЗАМЕНУ
- Экзамен пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi i пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi праводзiцца ў дзяржаўнай установе адукацыi "Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi", установе адукацыi "Рэспублiканскi iнстытут прафесiянальнай адукацыi", дзяржаўнай установе адукацыi "Рэспублiканскi iнстытут вышэйшай школы", ўстанове адукацыi "Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт культуры i мастацтваў", установе адукацыi "Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi", установе адукацыi "Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт фiзiчнай культуры", дзяржаўнай установе адукацыi "Беларуская медыцынская акадэмiя паслядыпломнай адукацыi", абласных (Мiнскiм гарадскiм) iнстытутах развiцця адукацыi.
(в ред. постановления Минобразования от 08.05.2018 N 37)
Экзамен пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" i пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" праводзiцца ў дзяржаўнай установе адукацыi "Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi".
ГЛАВА 4
РАШЭННI, ЯКIЯ ПРЫМАЮЦЦА ПА ВЫНIКАХ АТЭСТАЦЫI
- На падставе вынiкаў атэстацыйнай гутаркi атэстацыйная камiсiя вырашае:
46.1. прысвоiць (адмовiць у прысваеннi) адпаведную квалiфiкацыйную катэгорыю (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца);
46.2. пацвердзiць квалiфiкацыйную катэгорыю (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца);
46.3. знiзiць квалiфiкацыйную катэгорыю, якая была прысвоена раней (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца);
46.4. адмянiць квалiфiкацыйную катэгорыю (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца).
- Рашэнне атэстацыйнай камiсii лiчыцца правамоцным, калi за яго прагаласавала больш як 50 працэнтаў ад колькасцi ўдзельнiкаў галасавання i пры наяўнасцi на пасяджэннi дзвюх трэцей членаў гэтай камiсii. Пры роўнай колькасцi галасоў рашэнне лiчыцца прынятым на карысць атэстуемага.
З рашэннем атэстацыйнай камiсii атэстуемага знаёмяць непасрэдна пасля атэстацыi пад роспiс.
- Рашэнне атэстацыйнай камiсii арганiзацыi сiстэмы адукацыi ў 5-дзённы тэрмiн афармляецца загадам кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi, а ў выпадках, якiя прадугледжаны часткай першай пункта 15 дадзенай Iнструкцыi, - аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа i ўступае ў сiлу з дня падпiсання загада.
(в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 N 46)
- У выпадку, калi па вынiках атэстацыi прынята рашэнне аб адмове ў прысваеннi квалiфiкацыйнай катэгорыi, знiжэннi або яе адмене, а таксама ў выпадку, якi прадугледжаны часткай другой пункта 29 дадзенай Iнструкцыi, педагагiчны работнiк мае права прайсцi атэстацыю на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi не раней чым праз адзiн год пасля прыняцця адпаведнага рашэння атэстацыйнай камiсiяй.
- Атэстацыйныя матэрыялы, заява, пратаколы пасяджэння атэстацыйнай камiсii захоўваюцца пяць гадоў у арганiзацыi сiстэмы адукацыi, а ў выпадках, якiя прадугледжаны часткай першай пункта 15 дадзенай Iнструкцыi, - аддзеле (упраўленнi) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа.
- Пры парушэннi працэдуры атэстацыi, якая ўстаноўлена дадзенай Iнструкцыяй, выяўленым атэстацыйнай камiсiяй арганiзацыi сiстэмы адукацыi, педагагiчны работнiк у дзесяцiдзённы тэрмiн з дня азнаямлення з рашэннем атэстацыйнай камiсii мае права звярнуцца з заявай у атэстацыйную камiсiю аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа……